epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

І дзе тыя лекі?

Астынь, чалавецтва, ад злосці глабальнай,

Спыніся, цунамі людской слепаты,

Адхлынь, міждзяржаўны шторм дзевяцібальны,

Разважлівым стань, час сучасны, круты.

 

Дзяржавы-глушцы, на сваім такавішчы,

Не чуюць другіх, сваёй «песні» апроч.

Вось так вось малох гістарычны і нішчыць

Дзяржавы, эпохі, ствараючы ноч.

 

Эх мы, «хомасапіенсы», чалавекі,

Ад розуму гора — было так не раз.

І дзе тыя граблі, і дзе тыя лекі,

Якія б вярнулі да розуму нас?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.