epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

...І гэта слаўлю

Што вам сказаць на развітанне?

Да сустрэчы!

Хутчэй, што на старонках кніг,

чым у жыцці

Як ні шкадуй, а век кароткі чалавечы,

Імгненна пралятае ён,

як ні круці.

 

Шкада, што з вамі мне

не собіла сустрэцца,

Ды веру я, што вы адчуеце й праз час

Ў радках прачытаных

маю душу і сэрца,

Якія шчырай цеплынёй атуляць вас.

 

Люблю людзей я і жыццё —

і гэта слаўлю,

Я нават менш любіў сябе,

чым Божы свет.

І пад усім, што напісаў,

свой подпіс стаўлю —

Які ні ёсць,

А гэта творчы мой партрэт.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.