epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

І гэтак далей...

Ад каменнага тапара

Да калайдара

Суперновага,

Прайшла не малая пара,

Эвалюцыйна-навуковая.

 

Міне

Нейкіх тысяч год

Й навуковае думак

Узлёт

Дасягне да сонца,

Да зор.

І ўспрымуць калайдар — без шор,

Як нейкі

Каменны тапор.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.