epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

І я

Загрузіўся пад завязку

Я, жыццё, табой.

Лёс, пафарбаваны ў казку,

Толькі ў марах мой.

 

Я адчуў даўно, не сёння,

Халадок зімы

У рэальнасці ў палоне,

А не ў казцы мы.

 

Што ні год — жыццё ніцее,

Спадчына мая.

Хто там думкай багацее?

Дурань... з ім і я.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.