epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

І крытык, і цэнзар

Калі паэт —

для ўласных твораў крытык,

І больш, чым строгі крытык,

а й цэнзура,

Вагу прыдбае

творчых ніў здабытак —

Паэзія

і ўся літаратура.

 

Не варта творцу

пець самаўлюбёна

Сваім радкам

і рыфмам серэнаду.

Гучыць самаўлюбёнасць

Пустазвонна,

І творам —

не пазбегчы заняпаду.

 

А пустазвонства —

ў рэшаце вада,

Знікае з ім і аўтар —

без сляда.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.