epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

І мне...

Жыццё незваротным міражыць —

Ці быль, ці мана?

Хоць хутка ў труну забадзяжу,

Душа бессмяротная, кажуць,

Ну хоць бы яна!

 

Я знікну, як кропелька ў моры,

Час хутка праб’е.

А ёсць жа і лёсы-узоры,

І ёсць бессмяротныя творы,

На жаль, не мае.

 

Эх вы, ноч-апоўначы хмары,

Няўжо дзень міне?

Мы ў выніку — людзі-ахвяры,

Ды кожнаму дадзены мары,

Аб светлым, аб вечным —

І мне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.