epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

І ні слыху, і ні духу

Памяці, пайшоўшых з жыцця калег.

Я начэй не спаў, пісаў,

Выпадала, чарку піў,

Пры жыцці я працаваў, я жыліўся.

А цяпер, як я «пачыў»,

Старшыня ўсім абвясціў,

І калегі — ўсталі, селі —

І... забыліся.

 

«Тары-бары» — зноў яны,

А на тварах, хоць бы хны,

Не кранула чутае.

Дробязь — нечы вечны сон,

Кожны рады, што не ён

Адпакутваў.

 

Эх, жыццё — дабро і зло,

Ўсе мы — да крыла крыло

Ўсе мы таленты, усе ў цане.

Колькі нас з жыцця пайшло,

А праз час — як не было,

Быў ці не?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.