epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

І ўся любоў...

Сярод падзей, гадоў шалёных,

Цягнуўшых лёс на згуб,

Я быў для «белых» і «чырвоных»

Аднолькава нялюб.

 

Ды я й не сумаваў дарэмна

І не «наламваў дроў»,

Бо любяць шэрых і нікчэмных —

Вось тут і ўся любоў.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.