epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

І вось фінал

Праз год ці сто,

а скончыцца дарога.

Пачаў спяваць —

і песня будзе спета.

Пісаў, тварыў я

з дапамогай Бога,

І вось фінал...

Каму патрэбна гэта?

 

Хоць шмат тамоў напісана,

хоць сшытак,

Іх не крануць

памінкі-юбілеі...

Відаць, што мой

не нарадзіўся крытык.

Відаць, чытач мой

ў чэраве надзеі.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.