epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

І загадкавасць, і адкрыццё

Як прыемна, і казачна-здорава,

Чуць вакол пераклічку цыкад.

І ў начное ухутацца покрыва,

Што накрыла зямлю, далягляд.

 

Ноч прыемная, ноч патаемная —

І загадкавасць, і адкрыццё.

Нават вечнасць — такая нікчэмная

Побач з велічным словам — «жыццё».

 

Цёплы жнівень нябачнымі кроснамі

Выткаў зорнае неба і сціх.

Толькі мары радкамі узнёслымі

Нараджаюцца ў думках маіх.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.