epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Іду ў Акопы

Стамляюць лёсу перавалы,

Цяжэюць думак ланцугі.

Іду ў Акопы да Купалы

Ачысціць сэрца ад смугі.

 

Іду ў спякоту і завею,

А хмара чорная плыве.

І зноў душа спяліць надзею

І веру — Беларусь жыве!


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.