epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Іголка ў стозе

Я зразумеў, што чалавек — іголка,

А свет вакол — з прытухлым пахам стог.

Шукаць іголку ў стозе, мала толку,

Яе не знойдзе ў ім, напэўна, й Бог.

 

А я ж сцвярджаў, што чалавек — пустэльнік

Між тысячаў людзей, дзе ні душы,

Дзе не царкоўны звон, а звон бутэлек,

Дзе праваручны ён, а ўсе ляўшы.

 

Так, з вамі мы — пустэльнікі, іголкі,

Губляемся на старасці гадоў.

Мы — самаратавальнікі й анёлкі,

А «стогу» не да нас — і ўся любоў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.