epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Імцу з галы»

Імчу з гары на санках,

як малы,

І так адчуў сябе

ў дзіцячым свеце,

Што ўголас закрычаў:

— Імцу з галы!

Аж навакол раты

раскрылі дзеці.

 

Але унізе закрычаў я:

— В-о-ой!

Бо гурбы, хібы —

гэта не дарогі.

Бултыхнуўся ў снег я галавой,

І толькі з гурбы той

тырчалі ногі.

 

І толькі снег

сыпучы па спіне —

О-ох, добра ўсё

ў свой час — і санкі-гулі.

Мальцы гуртком

адкапвалі мяне:

— Ну як?

Яшчэ паедзеце, дзядуля?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.