epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Імя архітэктара

Горад стары —

выглядае паважліва,

Новабудоўлі —

фасоняцца молада.

Кожны будынак —

раманс ці адажыо,

Архітэктура —

паэзія горада.

 

Горад падобны

да энцыклапедыі,

Вольна тут

экскурсаводу ці лектару.

Шмат спевакоў

і спартсменаў

мы ведаем,

Ды не заўсёды —

імя архітэктара.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.