epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Інтрыгі

Паўзуць яны ў жыцці па дну,

Інтрыгі непублічныя.

Адна налазіць на адну,

Як пліты тэктанічныя.

 

Яны не ведаюць зусім

Ні каяння, ні літасці.

Агіднасць лёгка сеяць ім,

Іх небяспека ў скрытасці.

 

Такі інкогніта-прэзент

Рыхтуюць непрыкметныя

Дзялкі —

І рушаць лёсы ўшчэнт,

І плямяць душы светлыя.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.