epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ісціны насенне

Ў трагедыях, жалобах —

не толькі болю джала,

Ў іх простай ісціны

затоена насенне:

Як радасцям сваім

мы радуемся мала,

Як скупа цешымся

ў шчаслівыя імгненні.

 

Будзённае жыццё,

яно таксама свята,

Калі над ім бяды

не віснуць хмары,

Калі не паляць сэрца

агнём пякучым страты,

Калі пяшчоцяцца штодня

душы абшары.

 

Калі ж нам праз парог

увальваецца гора,

За ім і слёз і ляманту —

Бяздонне,

Мы горка думаем —

эх, як было учора,

Якое шчасце —

нам бы яго сёння...



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.