epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Іскры з вачэй...

У маўклівай начной цішы

Я бязбоязна

ўперад крочу.

Пры жаданні

й вачамі душы

Можна бачыць

і цёмнай ноччу.

 

Эх, каб меней

было начэй,

Больш для сонца

было б прастору.

Можна крочыць

было б шыбчэй,

Усяму і усім

даць фору.

 

Можна крочыць

яшчэ шыбчэй?

Раптам хтосьці —

ба-бах сярод ночы —

Гуз на лбе,

Потым — іскры з вачэй...

Дзе ж, душа,

твае пільныя вочы?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.