epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я — апошні

Я жыў, у кроўны род уросшы —

О, як ім даражыў я!

Усіх не стала...

Я — апошні,

Хоць шмат вакол

людзей харошых.

Ды ўсе яны чужыя.

 

Каго сляза мая узрушыць?

Каму апаліць грудзі?

Расце камяк у горле, душыць,

І мушу ў адзіноце рушыць...

Вакол чужыя людзі.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.