epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я — далёка ў мінулым

Што б я вам ні сказаў,

чытачы дваццаць першага века,

Як шырока б і шчыра

у вершах душу ні раскрыў,

Я — далёка ў мінулым,

я — знікнуты цень чалавека,

Часу бездань між намі,

гадоў вельмі розных разрыў.

 

Мой вам боль не баліць,

ды і радасць мая — вам не ў радасць,

Як і мне сёння боль ваш

і радасці — не зразумець,

Бо сучаснасць заўсёды —

сучасных фасадаў параднасць,

Бо сучаснасць — сучасных аркестраў

фанфарнасць і медзь.

 

Мой аркестр адыграў,

майго лёсу фасад адпарадзіў.

Не, не ўсё я зрабіў, а рабіў,

што дазволіў мне Бог.

Я любіў Беларусь — і тым самым

і вам я не здрадзіў,

І тым самым — падмурак для вас

умацоўваў, як мог.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.