epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я — душой на дыбы...

Прысвячаю МІЛ

 

 

 

Я — душой на дыбы!

Не прыму, не згаджуся да скону.

З тым сяброўствам, якое

трымае, яднае адно:

Да падстолля застолле,

дзе пляшка вышэй за ікону,

Дзе усе і ўсё —

пад хаўрусным кілішкам даўно.

 

Я — увесь на дыбы!

Зноўку пеўня з зязюляй жанілі,

Бо для іх пахвальба —

узаемная песня — ў цане.

Лепей легчы ў зямлю,

чым дажыцца, каб твор твой цанілі

Праз хаўрусную пляшку —

хай гэта мяне абміне.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.