epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я — не анёл

Пражыць жыццё бязгрэшна цяжка —

Не абмінуць «падводных скал».

Тады ратунак — горкай пляшка,

Тады спакусы — ідэал.

 

Спакусам не складаюць оды,

І ўсё ж я іх прашу за стол.

Мае грахі — грамаадводы,

Я, дзякуй Богу — не анёл.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.