epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я — не паэт

Я спадзяюся, што не будзе «зносу»

Радкам, якія з-пад пяра ляглі.

Я — не паэт, а летапісец лёсу

Сваёй Радзімы і сваёй зямлі.

 

Я спадзяюся, што навінаў чашу

З нашчадкамі мы вып’ем напалам.

Я — не паэт, а прапаведнік часу,

Які жыццём наканаваны нам.

 

Я — не паэт...

Я рос навідавоку

Ў людзей, падзей, што навакол гулі.

Паэты на зямлю глядзяць звысоку,

А я не адарваўся ад зямлі.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.