epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я — невідзімка

Мінае век мой неласкавы,

Сціхае невясёлы баль...

Я — невідзімка для дзяржавы,

Мы размінуліся, на жаль.

 

Я пад няпісаным законам

І мітушуся, і засну —

Ніхто яшчэ сваім натхнёным

Ілбом не змог прабіць сцяну.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.