epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я — вясковы

З гораду я рвуся,

як з палону,

З гарадскога чаду,

тлуму, гуду.

Я — вясковы па душы да скону,

Я — вясковы

Быў

І ёсць,

І буду!

 

Вёску я люблю

нібы ікону,

На якой выява

родных, блізкіх.

Я — вясковы па крыві да скону

Ад сваіх народзін,

Ад калыскі.

 

Дзе б ні быў я

на шляхах жыццёвых,

Неадступнай думкай

быў сагрэты:

Я — вясковы —

Ад бацькоў вясковых,

Я — вясковы!

Й ганаруся гэтым!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.