epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я — зэк

Я — зняволены, я — зэк,

Я з маленства б’юся ў путах.

Горкі мой, кароткі век

Скарачаецца ў пакутах.

 

Вальнадумства — не ў цане,

Крылам — не пазбегчы кары.

Вы адны заўжды пры мне,

Думкі вольныя і мары!

 

Я — галеча, я — жабрак.

Чым і як уратавацца?

Як па сметніку той грак

Мушу па жыцці туляцца.

 

Дзе капейчыну ўварву,

І скарынчына — каштоўнасць...

Ды не гэтым я жыву,

Дзякуй Богу — ёсць духоўнасць.

 

Не жабрак я, хоць і зэк,

Калі думкі ёсць і мары.

Скончыцца калісьці здзек,

Гляне сонейка з-за хмары.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.