epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я часова ад’еду

Лета ўжо адыйшло,

хутка восень міне,

Ды і сам на зіму я ад’еду.

Засумуе бацькоўская хата па мне

З цішынёй будзе

весці бяседу.

 

Снег за вокнамі ткаць

будзе бель-чысціню,

Я тугу тваю сэрцам адчую.

Я прыеду й зімой,

белы сум праганю

Грубку я распалю, заначую.

 

Я зімою і сам —

целам там, сэрцам тут,

Ты ў душы маёй невыпадкова.

Я часова ад’еду,

прабач, родны кут,

Я ад’еду,

дай, Бог, каб часова.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.