epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я хадзіў па Нью-Йорку

Я хадзіў па Нью-Йорку,

Там, дзе царства «зялёных»,

Чуў чужую гаворку

Сярод гмахаў бетонных.

 

Лез са скуры Манхэтан —

Бляск агнёў, небаскробы.

А наўскраі, за гэтым —

Царства бедных — трушчобы.

 

I не бачна тут бляску,

Бруд ля кожнага дома...

Уяўляецца казкай

Тое, што невядома.

 

У Нью-Йорку міжволі

Я да думкі вяртаўся: —

Ні за што і ніколі

Тут бы жыць не застаўся.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.