epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я чую неба

Я чую неба.

Як не чуць яго?

Яно жыве

ад краю і да краю.

Яму мільярды год,

і ад таго

Я на яго з павагай пазіраю.

 

Што хоча нам сказаць

адвечны дах?

Аб чым нас хоча

неба папярэдзіць?

Што нас чакае?

Росквіт альбо жах?

І невядомасць мне душу вярэдзіць.

 

Яно — наш шчыт

і абярэг жывы —

То грозна паглядае,

то ласкава.

Я чую неба.

Слухайце і вы —

Прыслухайцеся...

Чуеце?

Цікава!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.