epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я ганаруся...

Мой першы тост за вас,

Сучаснікі мае.

Нас з вамі выбраў час,

То лашчыць ён, то б’е.

 

Я ганаруся тым,

Што мы яшчэ — не рэтра.

На ўзлёце,

На крутым

У нас адно паветра.

 

Над намі —

Сінь без дна,

Насустрач хмар нямала,

Пад крыламі яна,

Зямля, што ўзгадавала.

 

І бачацца ёй сны,

Адзінай маці ў свеце,

Ці даляцяць яны

Да мэты, яе дзеці?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.