epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я камусьці патрэбны

Адкладу свае справы

Я часова у бок —

Церануўся ласкава

Каля ног мой каток.

 

Ён ад стрэсаў ратуе,

Дам яму ласунка.

Уявіць не магу я,

Як пражыць без катка.

 

Колькі шчырасці ў вочках,

Колькі ў іх дабрыні.

Ў жыцці мне каточак

Упрыгожвае дні.

 

Хтось яго лёс закрэсліў,

Выкінуў кацяня.

Падабраў яго ў лесе

Ледзь жывога ўжо я.

 

А яшчэ ёсць сабачка,

Гэткі ж шчыры —

Пушок!

Сустракае удзячна

Ён мяне, як дружок.

 

Ён хвасточкам яскрава

Лёс «апісвае» свой.

Ім выказвае цява

Свой душэўны настрой.

 

Узаемна мы рады

Жыці, як спарышы,

Без шальмоўства, без здрады,

А душа да душы.

 

Я б душой быў бясхлебны,

Быў жабрацкі без іх.

Я камусьці патрэбны —

Тут ні зла, ні інтрыг.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.