epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я малюся

Крычыце, плачце, журавы,

На развітанне.

Відаць, чарнобыльцы і вы...

Наш край пакутны ледзь жывы

У час змяркання.

 

Што гоніць вас? Дажджы? Зіма?

Гняздоўі стынуць?

І я стагну, а сіл няма

Свой кут пакінуць.

 

Адны мы будзем бачыць сны —

І я малюся

За ваш прылёт, за баль вясны

На Беларусі.

1986 г.


1986

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.