epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я не сыду ў нябыт

Плыве птушыны сум у вырай з Беларусі

І развітальны плач злятае з-пад нябёс,

А я і ў халады тут сынам застануся —

З табой, мая зямля, у нас адзіны лёс.

 

Апошні свой уздых аддам табе, мой краю.

Каб толькі ўратаваць надзею ад бяды.

Я нарадзіўся тут і жыць тут гонар маю,

Дзяліць с табой святло і змрочныя гады.

 

Я не сыду ў нябыт! Я песняю вярнуся

Убачыць, як з жыцця знікае смутку цень,

Як сонца узыйшло над вольнай Беларуссю

І крылы разгарнуў пад сонцам новы дзень.

 

Плыве птушыны сум у вырай з Беларусі

І развітальны плач злятае з-пад нябёс,

А я і ў халады з Радзімай застаюся —

З табою, Беларусь, у нас адзіны лёс.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.