epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я пра вёску пішу

Я пра вёску пішу, пра вёску,

А пра што ж мне пісаць яшчэ?

Сэрца смокча ўспамінаў соску,

Дзе мінулага плынь цячэ.

 

Там і я, як струмень гэтай плыні,

Там ружовыя, мілыя сны,

Чырвань ранку, праддзёнак сіні,

І наіўнасць, і подых вясны.

 

Там імгненні, якія не ўзважыць,

Адгалоскі, што сэрцу чуваць.

Там такое, пра што не раскажаш,

Што магчыма душой адчуваць.

 

Я пра вёску пішу, пра вёску,

Пра няхітры картовы час.

Памяць сэрца — здабытак носкі,

Ён сабой атуляе нас.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.