epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я так хацеў...

А нам ніколі

не сустрэцца,

Жыццё, прыдуманае мной.

І роспач напаўняе сэрца

Невінаватае віной.

 

А нам ніколі

не спаткацца,

Жыцця-хімеры ідэал.

І паглынае веру ў шчасце

Памерлых мар

дзевяты вал.

 

Адкуль такое раздарожжа

Душы маёй,

магутны Бог?

Я так хацеў

пражыць прыгожа,

Ды шмат чаго

зрабіць не змог.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.