epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я так мала хацеў

Мне бы з лаўкі зваліцца —

і ... не ўдарыць,

Мне б ісці па жыцці

без пакутаў і смутку,

Мне б жар-птушку злавіць,

не спаліўшы далоні...

Я ж так мала хачу —

нешта збыцца павінна.

 

* * *

Як я з лаўкі зваліўся —

адбіў адно месца.

У штодзённым жыцці —

і пакуты, і смутак.

На далонях маіх —

ні слядочку апёку,

Бо цямнутка вакол —

не злавіў я жар-птушку...

Як я многа хацеў —

не збылося нічога.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.