epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Я з дарогi збiўся

Месяц, быццам у падушку,

Ў хмару завалiўся.

Я згубiў сцяжынку-стужку,

Я з дарогi збiўся.

 

Хоць бы разбудзiў абшары

Ветрык на хвiлiну,

Можа б, выглянуў з-за хмары

Месяц-гультаiна.

 

Але цiха. На падмогу

Не iмчыцца вецер...

Я i сам знайду дарогу

Да адзiнай (дзякуй Богу)

Прыгажунi ў свеце.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.