epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Яблычак ад яблыні...

Беларусь адзіная,

дарагая, слынная

Ды зямля Лагойская,

неба жураўлінае.

Залатая спадчына —

калыханка маціна.

Сэрцам не растрачана

ўсё, што лёсам дадзена.

 

Як царква для верніка,

родны дом для сэрцайка.

Ў роднай глебе й зернейка

памагае зернейку.

У замежжы ўхваленым

сум — вярнуцца хочацца...

Яблычак ад яблыні

далёка не коціцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.