epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як адна сям’я

Каля боку кот,

У нагах — другі.

Так вось, з году ў год,

Ложак — абцугі.

 

Не крануцца ў сне,

Ног не выпрастаць.

І складана мне

Сесці або ўстаць.

 

Кажуць, любіць Бог

Святу Троіцу —

Трэці кот мой лёг

Ў ізгаловіцу.

 

Я наўскос ляжу

У начной цішы.

І маю душу

Грэюць тры душы.

 

Мы і днём, і ў сне,

Як адна сям’я.

Як ім без мяне?

Не ўяўляю я.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.