epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як быць?

Ўсё доўгае жыццё маё

Ператварылася ў імгненне,

Каб не мае вершатварэнні,

Маё ўсё б знікла ў нічыё.

 

І быў, не быў я — ўсё адно,

І жыў не жыў — усё адзіна.

І гэта ўсё, каб піць віно,

Чым не прычына?

 

І гэта ўсё, каб піць адчай,

Чым не грунтоўная нагода?

Хоць выпітага аж праз край,

Кіруе матухна-прырода.

 

Яна сваё ўсё гне ды гне,

Як кажуць, з ёй не зварыш кашу,

І як мне быць? Цяпер адно —

Верш дапішу і заалкашу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.