epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як душа жывая

Пазяхае хліпка

Ноч у цемры-цішы,

Месяц жоўтай зыбкай

Зорачку калыша.

 

Над ракою — кіпень

Вербаў кучаравых.

А на лузе ліпень

Блытаецца ў травах.

 

Па нябачных нотах

Хор цыкад спявае —

Нібы казка гэта.

Днём і ноччу лета,

Як душа жывая.

 

Прыйдзе ранак срэбны

Весела і тлумна.

А пакуль што цемра

Пазяхае сумна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.