epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як і за што?

Як ён жыве!

Аж слінкі ў роце,

Гультайства смажыць

На ляноце,

А усяночныя забавы,

Заместа

Вострае прыправы.

І абібокства ужывае,

І «дармаедскай» запівае

Як ён жыве!

За што жыве?..

Не ўкладваецца ў галаве.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.