epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як я і ўсе

Я не ўваскросну, я не Ісус,

Я не святы.

Я — памяркоўны, я беларус,

Як ты і ты.

 

Я не ўваскросну, Ісусе наш,

Бо я — жывы

Ніхто не зробіць адтуль «віраж»,

Ні я, ні вы.

 

Адзін памерлы быў сярод нас,

Жывей жывых.

Ды высвятляецца праз час —

Ён не з святых.

 

Я не ўваскросну, на тое ёсць

Святы канон.

Што б ні казалі, тут кожны «госць»,

Як я і ён.

 

З надзеяй кожны «да неўспадзеў»

Свой крыж нясе.

Мы не ўваскроснем, каб хто й хацеў,

Як я і ўсе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.