epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як любіць прыроду?

Як усе вы́,

Як усе мы,

Рыхтуюцца і ў школе

Да зімы —

Ладкуюць і падвешваюць

Кармушкі

На дрэвах,

Каб не галадалі птушкі.

Настаўнікі ўсе тут,

Як кажуць,

З лёду —

І вучняў вучаць.

Як любіць прыроду.

У школе тут

Сябе паводзяць

Годна —

Як гэта добра

І высакародна.

Развесілі і прэч пашыбавалі —

Душы прыемна й галачка ў журнале.

 

Дзьмуць завірухі,

Маразы лютуюць,

А вось кармушкі

З восені пустуюць...



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.