epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як не хапае

Кожны старанна грабе пад сабе,

Ісціны зерне адсоўвае ў смецце.

Як не хапае, Купала, цябе,

Эх, каб ты быў, пачысцела б у свеце.

 

Нам бы цішэй быць найціхай вады,

Згода з няпраўдай, як пляма на праўдзе.

Мы ўсё лагодзім уладзе й тады

Нават калі гэта шкодзіць уладзе.

 

Ў творах Купалавых — праўды святло,

Нам яно душы асветліць нанова.

Першым усё ж такі слова было,

І не звычайнае — ісціны слова.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.