epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як не любіць яго!

Як доўга цягнецца зіма...

Як хутка пралятае лета —

Крутнуўся — і яго няма,

Ледзь рот раскрыў —

і песня спета.

 

Вось чэрвень узышоў на трон,

І думкі ўжо будуюць планы —

Аж цэлых дзевяноста дзён

Падораць сонечныя ванны.

 

Падораць...

Але хуткі час

Зноў крэсліць нашыя намеры,

Ужо да нас,

чарговы раз,

Зноў восень

стукаецца ў дзверы.

 

За ёю зноў паўзе зіма,

Маланкай пралятае лета —

Як не любіць яго за гэта!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.