epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як па лязу

Кацілася слязою гора па жыцці,

Усмешкай ззялі радасці і святы.

Яшчэ былі між гэтым, як тут ні круці,

Не слёзныя й не радасныя даты.

 

Сустрэчы, расставанні — незлічона іх,

Абноўкі, несвяточныя застоллі.

Мы заўважаем дзень і не заўсёды міг,

Мы лічым дрэвы, а не лічым голле.

 

Мы памятаем больш усмешку і слязу,

Душы уздым і сэрца засмучэнне.

Мы па жыцці ідзём, як босы па лязу,

Балюча, з пакалення ў пакаленне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.