epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як важна...

Пазарасталі ўсе мае сцяжынкі,

Малечыя, юнацкія — ніводнай.

Шукаю іх, спраўляючы дажынкі

Жыцця свайго —

Тут, на зямельцы роднай.

 

Вяжу снапы няроўных успамінаў,

Дапамагае памяць-перавясла.

Баюся, каб ніводны сноп не згінуў,

Каб штосьці не згубілася.

Не згасла.

 

Ляціць адлётны клін

над родным краем,

Як напамін, што восень нікне ўпрочкі.

Мы за жыццё не мала засяваем,

І важна ўсё сабраць,

Да каласочка.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.