epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Як вы

Жыццё пражыў, амаль, як вы,

«Кастрычнікам» памазаны

І хоць на нешта меў правы

Ды больш быў абавязаны.

 

Правы меў на жыццё, як вы,

Як вы, па канстытуцыі.

Пакуль, як бачыце, жывы

Й жыццё не надакучыла.

 

На працу меў правы, як вы,

У сацгады багатыя.

Да пасівелай галавы

Ішачыў, пэўна, як і вы,

Рабіў амаль без платы я.

 

І скончыліся ўсе правы —

Бы сонца закацілася.

А у астатнім я, як вы,

Быў абавязаны, як вы,

Ды сёння ўсё змянілася.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.