epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Якое шчасце быць тут зноў!

Якое шчасце быць тут зноў

Сярод разважлівых дубоў!

Ў цяні бяроз,

Ў агні рабінаў,

Ў абдымках думак-успамінаў.

 

Якое шчасце быць тут зноў

Сярод мурожных дываноў!

Пад небам выспелага болю

Пачуцці выпусціць на волю.

 

Якое шчасце быць тут зноў

Сярод бароў і іх дароў!

Любіць усё душою шчырай

І — як ні жаль —

Збірацца ў вырай.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.