epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Языкі

Між іншым чуў,

ды ўсё ж не верыў,

Хоць плешчуць языкі:

«Няма для лесу бракан’ераў

Страшней, чым леснікі».

 

І баюць, мо не без прычыны

З няпамятнай пары,

Што самы страшны для дзічыны

Драпежнік — егяры.

 

Але ёсць чуткі, ад каторых

Душа то ў плач, то ў крык —

Як быццам найгалоўны вораг

Для ўсіх людзей — язык.

 

О языкі!

Да нас гамонка

Даходзіць спакваля,

Нібыта бы для мужа жонка,

Як цуглі, як пятля.

 

Агучаць языкі ў азарце

Навіны, плёткі, злосць.

Яны й жартуюць, але ў жарце

І праўда-матка ёсць.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.